Аляксандр Янч: Не хачу чуць ад СК: „Канстытуцыя – прастытуцыя”
![Аляксандр Янч: Не хачу чуць ад СК: „Канстытуцыя – прастытуцыя”](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/05/Александр-Янч-1024x768.jpg)
Год таму адміністратар тэлеграм-канала "Краіна для жыцця" Аляксандр Янч з Ліды, ратуючыся ад пераследу, вымушаны быў пакінуць Беларусь.
Artykuł Аляксандр Янч: Не хачу чуць ад СК: „Канстытуцыя – прастытуцыя” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Год таму адміністратар тэлеграм-каналу „Краіна для жыцця” Аляксандр Янч з Ліды, ратуючыся ад пераследу, вымушаны быў пакінуць Беларусь. Віна маладога мужчыны з актыўнай жыццёвай пазіцыяй толькі ў тым, што хацеў жыць па законе і Канстытуцыі.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/05/%D0%90%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80-%D0%AF%D0%BD%D1%87-1024x768.jpg)
Ён не жадае ў будучай вольнай Беларусі бачыць праваахоўнікаў, якія называюць галоўны звод законаў зняважлівымі словамі, кажа Аляксандр Янч:
– Я хачу, каб наша Канстытуцыя, наш падмурак у нашым доме быў не з саломы і не з сена, а з нармальнага бетону, які нельга парушыць. Не хачу чуць са Следчага камітэту: „Канстытуцыя – прастытуцыя”. Гэта выражае ўсё стаўленне.
Паводле Аляксандра Янча, зараз моц беларусаў ва ўзаемадапамозе і ўзаемным даверы, які прыходзіць пасля размоў адзін з адным, каб зрабіць у рэшце рэшт Беларусь свабоднай.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Аляксандр Янч: Не хачу чуць ад СК: „Канстытуцыя – прастытуцыя” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.