Паўлюк Быкоўскі: Рэжым прызнаў неэфектыўнасць дзяржаўнай прапаганды
Лукашэнка сёння правёў нараду па пытаннях інфармацыйнай палітыкі. “Мы павінны ўмець весці контрпрапаганду, ” – прагучала з вуснаў кіраўніка Беларусі.
Artykuł Паўлюк Быкоўскі: Рэжым прызнаў неэфектыўнасць дзяржаўнай прапаганды pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Аляксандр Лукашэнка сёння правёў нараду па пытаннях інфармацыйнай палітыкі. “Мы павінны ўмець весці контрпрапаганду. Не трэба баяцца гэтага слова, ” – прагучала сёння з вуснаў кіраўніка Беларусі.
З палітычным аналітыкам і медыяэкспертам Паўлюком Быкоўскім паразмаўляем пра тое, чаму менавіта зараз з’явілася гэтая тэма на парадку дня.
-Пытанне само па сабе паказвае важную рэч. Мы не ведаем вынікаў гэтай нарады, але паколькі яна праводзіцца па пытанні контрпрапаганды, гэта пэўны сімптом. Хутчэй за ўсё ён сведчыць пра тое, што ёсць дзве рэчы. Першае, прызнана нейкая неэфектыўнасць дзяржаўнай прапаганды, бо ад яе патрабуюць перайсці на нейкі іншы ровень, каб быць контрпрапагандай. Другое, ёсць неабходнасць дзейнічаць супраць знешняга ўздзеяння. І вось гэтае ўздзеянне ўспрымаецца як небяспечнае для кіроўнага рэжыму. Гэта сведчыць пра кепскі стан рэчаў для рэжыму. А паколькі вынікі нарады не абвешчаны, то застаецца толькі здагадвацца, што яны там панавырашалі.
Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Паўлюк Быкоўскі: Рэжым прызнаў неэфектыўнасць дзяржаўнай прапаганды pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.