3 чэрвеня ў Гародні адкрываецца фестываль нацыянальных культур
У фэсце будуць выступаць прыкладна 800 удзельнікаў. Вызначаны месцы для размяшчэння 17 падворкаў для 30 нацыянальнасцей.
Artykuł 3 чэрвеня ў Гародні адкрываецца фестываль нацыянальных культур pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
З 3 па 5 чэрвеня ў Гародні адбудуцца заключныя мерапрыемствы XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
У выніку адборачных рэгіянальных тураў у фэсце будуць выступаць прыкладна 800 удзельнікаў. Вызначаны месцы для размяшчэння 17 падворкаў для 30 нацыянальнасцей. Усяго ў праграму фестывалю ўключана правядзенне каля 50 мерапрыемстваў.
У пятніцу, 3 чэрвеня, у 9 гадзін у парку Жылібера адкрыецца выстава-кірмаш “Горад майстроў”. А ў 20 гадзін на плошчы Леніна і Савецкай плошчы адбудзецца тэатралізаванае шэсце нацыянальна-культурных граміадскіх аб’яднанняў і ўрачыстае адкрыццё.
У суботу, 4 чэрвеня, з самай раніцы пачнуць працаваць выставы, падворкі, прэзентацыі і майстар-класы, канцэрты, фаер-шоу.
У нядзелю, 5 чэрвеня, адбудзецца адкрыццё турыстычнага сезону на Аўгустоўскім канале, канцэрт калектываў аматарскай творчасці Гарадзенскай вобласці, фестываль-конкурс харэаграфічнага мастацтва. У гэты дзень усіх зацікавяць розныя спартыўныя мерапрыемствы, гульнёвыя праграмы, рыбная лоўля, спаборніцтвы лесарубаў, шоу асілкаў, а таксама дыска-шоу.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł 3 чэрвеня ў Гародні адкрываецца фестываль нацыянальных культур pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.