Шуневіч прапануе забіраць зброю ў неактыўных паляўнічых, бо бываюць «розныя выпадкі»
Кіраўнік Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігар Шуневіч прапануе не выдаваць зброю людзям, якія «па вызначэньні» не зьяўляюцца паляўнічымі і захоўваюць зброю для іншых мэт. Аб гэтым ён заявіў у праграме «Размова ў Прэзыдэнта» на тэлеканале «Беларусь 1».