Футбольная зборная Уэльсу выйшла ў фінальную частку чэмпіянату свету
У вырашальным матчы яна мінімальна 1:0 перамагла каманду Украіны.
Artykuł Футбольная зборная Уэльсу выйшла ў фінальную частку чэмпіянату свету pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
5 чэрвеня вызначыўся апошні ўдзельнік чэмпіянату свету ў Катары ад Еўропы. У фінальным стыкавым матчы Уэльс прымаў на сваім полі ў Кардыфе дружыну Украіны. На характар сустрэчы істотна паўплываў моцны дождж.
Украіна атакавала больш і намнога часцей біла па браме супернікаў, аднак у першым тайме голавы поспех святкавалі гаспадары поля. Гарэт Бэйл выконваў штрафны, а Андрэй Ярмоленка нешчаслівым чынам скіраваў мокры мяч галавой ва ўласную браму. На 40-й хвіліне ў штрафной валійцаў здарыўся спрэчны эпізод, але арбітр пасля прагляду VAR не прызначыў пенальці.
У другім тайме ўсе высілкі ўкраінцаў так і не прынеслі ім забітага мяча – выніковыя 1:0 на карысць Уэльса. Украіна ўпершыню прайграла матч пры кіраванні трэнера Аляксандра Петракова.
У фінальнай частцы мундыялю зборная Уэльса згуляе ў групе В з дружынамі Англіі, Ірана і ЗША.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Футбольная зборная Уэльсу выйшла ў фінальную частку чэмпіянату свету pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.