У «ДНР» прысудзілі сьмяротнае пакараньне замежнікам, што ваявалі за Ўкраіну
Так званы вярхоўны суд самаабвешчанай «ДНР» прысудзіў тром замежнікам, якія ваявалі на баку Ўзброеных сіл Украіны (УСУ), сьмяротнае пакараньне. Яны прызнаныя вінаватымі ў наёмніцтве і спробе збройнага захопу ўлады.