Расейскага амбасадара выклікалі ў МЗС Эстоніі за словы Пуціна пра Пятра І і Нарву
Міністэрства замежных спраў Эстоніі 10 чэрвеня выклікала амбасадара Расеі ў гэтай краіне Уладзіміра Ліпаева, каб, як сказана ў паведамленьні зьнешнепалітычнага ведамства, «асудзіць нядаўні выступ прэзыдэнта Пуціна».