Недахоп медыкаў у Беларусі становіцца ўсё больш сур’ёзным
Больш за палову вакансій — на заробкі менш за 1000 рублёў.
Artykuł Недахоп медыкаў у Беларусі становіцца ўсё больш сур’ёзным pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
19 чэрвеня медыкі адзначаюць прафесійнае свята. Тым часам недахоп медыкаў у Беларусі становіцца ўсё больш сур’ёзным. На 19 чэрвеня ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваныя 3904 вакансіі для лекараў-спецыялістаў. Больш за палову вакансій — на заробкі менш за 1000 рублёў.
Яшчэ ў красавіку вакансій для лекараў было каля 3,5 тысяч. Акрамя таго, у Беларусі шукаюць больш за 3,3 тысячы медыцынскіх сясцёр і больш за 2 тысячы санітараў.
Artykuł Недахоп медыкаў у Беларусі становіцца ўсё больш сур’ёзным pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.