У ЭЗ замарозілі актывы расейскіх алігархаў ужо амаль на 13 млрд эўра
У параўнаньні з красавіком сума замарожаных актываў расейскіх алігархаў павялічылася амаль удвая. Пра гэта выданьню Die Welt паведаміў афіцыйны прадстаўнік Эўракамісіі ў пытаньнях юстыцыі Крысьціян Віганд.