Генадзь Сагановіч: Выкідвалі лепшых спецыялістаў толькі з палітычных матываў
Беларуская гістарычная навука перажывае надзвычай цяжкія часы.
Artykuł Генадзь Сагановіч: Выкідвалі лепшых спецыялістаў толькі з палітычных матываў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларуская гістарычная навука перажывае надзвычай цяжкія часы. Бадай ўсе прафесійныя, аўтарытэтныя гісторыкі за апошнія гады былі звольнены, як з універсітэтаў, так і з Акадэміі Навук. Цяпер сур’ёзна даследаваць айчынную гісторыю практычна няма каму, – кажа вядомы гісторык Генадзь Сагановіч, які таксама быў пазбаўлены працы на радзіме і цяпер працуе ў Варшаўскім універсітэце.
– Ніхто не можа сказаць, як яна (беларуская гістарычная навука – рэд.) будзе пачувацца, таму што па-мойму яе ўжо не будзе існаваць. Пасля таго колькі гісторыкаў было звольнена, ніхто не думаў увогуле з кіраўніцтва пра развіццё дысцыпліны, пра навуку, пра праграмы, якія трэба было там выконваць. Проста звальнялі, выкідвалі лепшых спецыялістаў толькі з палітычных матываў. І я магу сказаць, што яна, як паўнавартная дысцыпліна там не існуе, калі гаварыць пра Акадэмію навук і Інстытут гісторыі
Большасць звольненых беларускіх гісторыкаў былі вымушаны з’ехаць у замежжа і сёння працуюць у розных еўрапейскіх універсітэтах, або займаюцца ў замежжы гістарычнай навукай на стыпендыях.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Генадзь Сагановіч: Выкідвалі лепшых спецыялістаў толькі з палітычных матываў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.