Качанава: дэпутаты ўсіх узроўняў павінны жыць жыццём людзей, фармалізму быць не павінна
"Зусім нядаўна на семінары-нарадзе пад кіраўніцтвам Прэзідэнта прагучала ацэнка работы сельскіх саветаў. Таму сёння на наша пашыранае пасяджэнне запрошаны старшыні сельскіх, раённых, гарадскіх, абласных Саветаў дэпутатаў, а таксама кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання", - сказала Наталля Качанава.