МЭА: Еўропе трэба рыхтавацца да поўнага адключэння газу гэтай зімой
Кіраўнік структуры Фаціх Біроль заклікаў неадкладна пачаць падрыхтоўку да такога развіцця падзей. Паводле яго слоў, прадвеснікам далейшага ўскладнення сітуацыі з'яўляецца рашэнне РФ скараціць пастаўкі газу ў еўрапейскія краіны. Расія, як лічыць Фаціх Біроль, такім чынам хоча атрымаць дадатковыя рычагі націску.