«Найдурнейшыя санкцыі — забарона выдаваць візы простым беларусам», — Ціханоўская пра нефармальную сустрэчу зь Зяленскім і цану аплядысмэнтаў
Пра нефармальную сустрэчу з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімерам Зяленскім, цану аплядысмэнтаў у Радзе Эўропы і дзень, калі яна ня стрымлівала сьлёз, расказала Свабодзе дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская ў Страсбуры падчас візыту ў Раду Эўропы.