Супрацоўнікі ГУБАЗіКу ў Берасьці аказалі ціск на мясцовую жыхарку за тое, што на яе аўтамабілі мелася налепка ў выглядзе герба Украіны — трызуба. Сілавікі самі зрабілі справаздачу аб гэтым у сваім рэгіянальным тэлеграм-канале, расказаўшы, як «мамэнтальна ўзьдзейнічаюць на экстрэмістаў».