Дэпутат Вярхоўнай Рады Ганчарэнка: Лукашэнкаўская Беларусь — агрэсар супраць Украіны
Аляксей Ганчарэнка, дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны і кіраўнік парлямэнцкай групы «За дэмакратычную Беларусь», у інтэрвію Свабодзе ў Радзе Эўропы ў Страсбуры заявіў, што агрэсар у вайне — «лукашэнкаўская Беларусь», а Ўкраіна будзе адвакатам вольнай Беларусі ў Эўразьвязе.