Уладзімір Мацкевіч сустрэўся з роднымі ў СІЗА
"Сядзець за кратамі не страшна, калі па той бок кратаў ёсць сябры, а ў мяне яны ёсць, і шмат», - лічыць філосаф.
Artykuł Уладзімір Мацкевіч сустрэўся з роднымі ў СІЗА pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Філосаф Уладзімір Мацкевіч, якога на мінулым тыдні асудзілі на 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму, 27 чэрвеня меў спатканне з роднымі і праз іх перадаў словы на волю сваім сябрам, калегам і ўсім, хто сочыць за яго лёсам.
«Быў бы ў Беларусі суд, выстаўленыя абвінавачанні рассыпаліся б адразу, — цытуе словы філосафа тэлеграм-канал methodology_by. — Але суду ў Беларусі няма, ёсць прыдатак карных органаў. Паводле яго, рэжыму можна супрацьпаставіць «сілу бяссільных». «Сіла такога супраціву ў салідарнасці, адначасовасці і масавасці, — сцвярджае ў сваім паведамленні на волю Мацкевіч.
«Суд нада мной быў закрыты не з прычыны сакрэтаў і таямніцы, а з прычыны сораму, — лічыць зняволены філосаф. — (…) Яшчэ магу дадаць, што сядзець за кратамі не страшна, калі па той бок кратаў ёсць сябры, а ў мяне яны ёсць, і шмат».
Фота: t.me/methodology_by
Artykuł Уладзімір Мацкевіч сустрэўся з роднымі ў СІЗА pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.