Футбалісткі зборнай Беларусі саступілі нідэрландкам
У гасцявым паядынку з віцэ-чэмпіёнкамі свету камандай Нідэрландаў беларускі прайгралі 0:3.
Artykuł Футбалісткі зборнай Беларусі саступілі нідэрландкам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Футбалісткі зборнай Беларусі пацярпелі трэцяе паражэнне ў адборавым турніры жаночага чэмпіянату свету 2023 года. У гасцявым паядынку з віцэ-чэмпіёнкамі свету камандай Нідэрландаў беларускі прайгралі 0:3. У першым тайме гульні гаспадыні адзін раз засмуцілі брамніка Наталлю Васкабовіч, а пасля перапынку вызначыліся яшчэ двойчы. У першай сустрэчы гэтых каманд у Менску падначаленыя Юрыя Малеева таксама саступілі – 0:2. Становішча каманд у групе С зараз такое: Нідэрланды – 17 ачкоў (7 матчаў), Ісландыя – 15 (6), Беларусь – 7 (6). Дзве заключныя сустрэчы адборавага турніру зборная Беларусі правядзе ў пачатку восені – 2 верасня ў Ісландыі і 6 верасня ў Чэхіі.
Арцём Гурэнка прызнаны лепшым гульцом 12-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі
Арцём Гурэнка прызнаны лепшым гульцом 12-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. У гасцявым пераможным паядынку з футбалістамі „Менска” 28-гадовы атакуючы паўабаронца бабруйскай „Белшыны” зрабіў тры галявыя перадачы і дапамог сваёй камандзе выйграць з лікам 4:2. Пасля гэтай вікторыі бабруйчане набралі 14 ачкоў і ўзняліся на 11-е месца ў турнірнай табліцы. У матчы наступнага тура 2 ліпеня „Белшына” прыме на сваім полі дзяржынскі „Арсенал”.
„Гомель” згуляе з „Белшынай” у 1/8 фіналу Кубка Беларусі
У менскім Доме футбола прайшло лёсаванне 1/8 фіналу розыгрышу Кубка Беларусі. Уладальнік трафея „Гомель” сустрэнецца з бабруйскай „Белшынай”. Фіналіст мінулага сезона барысаўскі БАТЭ згуляе з лідарам чэмпіянату Беларусі сталічным „Энергетыкам-БДУ”. Паядынкі за выхад у чвэрцьфінал пройдуць 30 і 31 ліпеня.
Экс-хаўбек берасцейскага „Дынама” Яраслаў Арашкевіч падпісаў кантракт з БАТЭ
Пагадненне гульца з „жоўта-сінімі” разлічана да канца 2023 года, паведамляе прэс-служба барысаўчан. На дарослым узроўні Арашкевіч пачаў практыкаваць у сярэдзіне сезона-2018 — у другой лізе ў берасцейскім „Руху”, куды ён перайшоў з берасцейскага „Дынама” (выступаў за дубль „бела-сініх”). Яраслаў дапамог клубу заваяваць пуцёўку ў першы дывізіён (2018), а потым і ў элітны (2019). У вышэйшай лізе футбаліст дэбютаваў 6 чэрвеня 2020 года ў выязной сустрэчы „Руху” супраць „Іслачы”. У тым сезоне правёў яшчэ 10 гульняў за „рухаўцаў”. У 2021 годзе вярнуўся ў берасцейскае „Дынама”. У цяперашнім чэмпіянаце ў 9 матчах за дынамаўцаў забіў 3 галы – больш за ўсіх у камандзе. У цэлым жа ў яго 43 паядынкі ў вышэйшай лізе і 9 (5+4) ачкоў па сістэме „гол + пас”.
Галоўным трэнерам беларускага клуба ў МХЛ „Дынама-Шыннік” стаў Андрэй Міхалёў
Экс-нападнік зборнай Беларусі Андрэй Міхалёў узначаліў „Дынама-Шыннік”. Пра гэта паведаміла прэс-служба ФХБ. Нядаўна стала вядома, што гэтая каманда будзе фарм-клубам менскага „Дынама” у МХЛ. Кантракт з Міхалёвым разлічаны на 1 год. Асістэнтамі галоўнага трэнера прызначаны Павел Мікульчык і Сяргей Шабанаў. Пасаду трэнера відэа-аналітыка зойме Павел Змітровіч. Мінулы сезон Андрэй Міхалёў правёў, працуючы трэнерам зборнай Беларусі U-18, з якой заняў другое месца ў вышэйшай лізе чэмпіянату краіны. „Дынама-Шыннік” у сезоне-2022/23 будзе выступаць у МХЛ у Д2 Заходняй канферэнцыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Футбалісткі зборнай Беларусі саступілі нідэрландкам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.