«Калі пачалася вайна, у мяне сківіцы зводзіла ад нянавісьці». Добраахвотнік аб прыезьдзе зь Беларусі ў полк Каліноўскага
На момант пачатку вайны наш суразмоўца знаходзіўся ў Беларусі. «Быў проста ў стане ўтрапеньня. Вырашыў ехаць, змагацца за Ўкраіну», — кажа «Гарэза». Ён праз Польшчу дабраўся да Ўкраіны і далучыўся да палку Каліноўскага.