Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

На працягу двух месяцаў на Падляшшы з’явіцца помнік святой Марыі Петручук

Ужо ўпрыканцы жніўня на могілках ў Малешах стане помнік Святой падляшскай зямлі Марыі Петручук з Шпакоў. Пачаліся ўжо працы па рэзцы камня. Гаворыць аўтар праекту помніка архітэктар прафесар Юры Усціновіч.

– Некалькі гадоў мы вельмі стараліся, каб гэты помнік быў створаны, таму што ён ёсць выразам нашай святой памяці выяўленай ў камені. Помнік падрыхтаваны з адпаведнымі іканаграфічнымі элемэнтамі. Спадзяёмся, што помнік паўстане на працягу двух месяцаў.

Пабудову помніка ініцыявалі некалькі гадоў таму. Да падзеі была падрыхтаваная выстава «Наша памяць». З-за пандэміі працы пры помніку зацягнуліся кажа прадстаўнік грамадзкай ініцыятывы „наша памяць” Юры Каліна:

– Хіба найбольш балючая справа – фінансы. Мы, дзякуючы людзям добрай волі з Падляшша, а таксама з усёй Польшчы, назбіралі 30 тысяч злотых амаль. Два гады таму гэтага б хапіла, зараз, як мы ўсе ведаем, усе цэны пайшлі страшэнна ўгару і напэўна трэба будзе яшчэ дапрасіць фінансаў і тут просьба да слухачоў Радыё Рацыя, каб, калі звернемся, дапамаглі.

Святая Марыя Петручук адна з ахфяраў злачынства здзейсненага 2 лютага 1946 году ў Шпаках, аддзелам польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса па мянушцы Буры. Марыя Петручук не паддалася гвалту, адзін з нападнікаў стрэліў ў яе сэрыю з аўтамата. Памерла 6 лютага 1946 году ў шпіталі ў Бельску Падляшскім. У 2018 годзе сябры ініцыятывы Наша Памяць знайшлі ейную зруйнаваную часам магілу. У 2020 годзе Сабор Япіскапаў Польскай праваслаўнай Царквы улічыў ўсе ахвяры Бурага з Залешан, Шпакоў, а таксама вазакоў расстраляных ў Пухалах Старых ў лік святых падляшскай зямлі.                                                                                                                                                                      
Ахвяраванні на помнік можна дасылаць на рахунак:
Białoruskie Towarzystwo Historyczne,
IBAN PL 70 1240 5211 1111 0000 4930 2882,
z dopiskiem „Nasza Pamięć”.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł На працягу двух месяцаў на Падляшшы з’явіцца помнік святой Марыі Петручук pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *