Ілля Шымановіч – найлепшы на Кубку Беларусі па плаванні
У Берасці завяршаецца Адкрыты Кубак Беларусі па плаванні.
Artykuł Ілля Шымановіч – найлепшы на Кубку Беларусі па плаванні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Берасці завяршаецца Адкрыты Кубак Беларусі па плаванні. Найлепшы вынік сярод усіх удзельнікаў турніру на працягу чатырох дзён спаборніцтваў паказаў беларус Ілля Шымановіч, які выйграў 50 метраў брасам, праплыўшы ўсяго на адну сотую секунды горш за яго ж нацыянальны рэкорд. Анастасія Куляшова заняла 2-е месца ў фінале стомятроўкі батэрфляем, саступіўшы расейцы Арыне Сурковай. Фіналістка АГ-2020 у гэтай дысцыпліне Анастасія Шкурдай фінішавала толькі трэцяй. У фінале 50 метраў брасам першае месца заняла Аліна Змушко
Беларусы Арцём Канцавы і Дзяніс Грачыха знаходзяцца на праглядзе ў „Хімках”
Беларускія хаўбекі Арцём Канцавой і Дзяніс Грачыха знаходзяцца на праглядзе ў падмаскоўных „Хімках”. Грачыха нядаўна пакінуў менскае „Дынама”. У вышэйшай лізе-2022 ён правёў дзесяць матчаў і зарабіў два папярэджанні. Апошнім клубам Канцавога быў чэшскі „Банік”. У мінулым сезоне колеры „Хімак” бараніў беларускі абаронца Захар Волкаў.
„Монца” хоча падпісаць Маўра Ікардзі і Паўла Дзібалу
Навічок італьянскай серыі „A” „Монца” хоча падпісаць нападніка „Пары Сен-Жэрмэн” Маўра Ікардзі і былога форварда „Ювентуса” Паула Дзібалу. Генеральны дырэктар клуба Адрыяна Галіяні кантактуе з жонкай і агентам нападніка „ПСЖ” Вандай Нарай. Галіяні таксама выйшаў на сувязь з агентам экс-форварда „Ювентуса”. Пры гэтым „Монца” таксама цікавіцца абаронцамі Каанам Айханам з „Сасуола” і Оскарам Мінгесам з „Барселоны”.
Зборная Англіі ў дадатковы час выйграла чэмпіянат Еўропы U-19.
У фінале чэмпіянату Еўропы сярод юнакоў да 19 гадоў зборная Англіі заваявала валявую перамогу над камандай Ізраіля. Фінальная гульня, праходзіла на стадыёне ў славацкай Трнаве. У складзе ізраільцян вызначыўся Оскар Глух. У ангельцаў галы на рахунку Каллума Дойла, Кэрні Чуквуэмека і Аарона Рэмзі. Ізраіль (U-19) — Англія (U-19)— 1:3.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Ілля Шымановіч – найлепшы на Кубку Беларусі па плаванні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.