Мы в Telegram
Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Павел Латушка: Польскія ўлады па-ранейшаму падтрымліваюць беларускія дэмакратычныя сілы

"Беларусы ў большасці супраць Лукашэнкі і беларусы супраць вайны."

Artykuł Павел Латушка: Польскія ўлады па-ранейшаму падтрымліваюць беларускія дэмакратычныя сілы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Размова з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўлам Латушкам.

РР: Завершылася сустрэча лідаркі дэмакратычнай Беларусі Святланы Ціханоўскай і кіраўніка Народнага антыкрізіснага ўпраўлення Паўла Латушкі з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. З намі на сувязі Павел Латушка. Якія ў вас уражанні пакінула гэтыя сустрэча?

Павел Латушка: Відаць, пытанне не пра ўражанні. Пытанне, канешне, пра змест і пра вынікі сустрэчы. Я думаю, што гэта галоўнае, што хацелі пачуць усе. Галоўнае, мы бачым, што Польшча займае прынцыповую пазіцыю ў падтрымцы дэмакратычных сілаў беларускага грамадства, якое хоча зменаў у Беларусі. І ўзровень тых палітычных кантактаў, якія абсалютна недасягальныя для рэжыму Лукашэнкі, – гэта і прэзідэнт, гэта і прэм’ер. Раней гэта былі кіраўнікі парламенту. Так што палітычная камунікацыя самая высокая. Другое, яны ставяцца да прадстаўнікоў Беларусі, як да афіцыйных прадстаўнікоў, і гэта таксама вельмі важна. Ёсць такое, можа не прамое, але ўскоснае прызнанне. Трэці фактар: канешне, галоўныя тэмы, якія абмяркоўваліся, гэта сітуацыя ў Беларусі з улікам рэжыма рэпрэсіяў, якія працягваюцца, і нават павелічэннем гэтых рэпрэсіяў. Удзел Лукашэнкі і яго рэжыма ў вайне супраць Украіны. Перспектывы заканчэння вайны ва Украіне. Падтрымка ўкраінскага грамадства. Закраналася таксама пытанне саміту NATO. А таксама пытанне Люблінскага трохкутніка.

РР: Пра ўражанне спытаўся найперш таму, што многіх беларусаў турбуе, ці не змянілася стаўленне вышэйшых польскіх уладаў да беларусаў за гэтыя чатыры месяцы вайны, як, напрыклад, пагоршыліся ўзаемаадносіны, і гэта заўважана, паміж украінцамі і беларусамі.

Павел Латушка: Скажу так, што перадусім ёсць разуменне абсалютнай рознасці пазіцыяў беларускага грамадства і рэжыму Лукашэнкі да сітуацыі ва Украіне, да ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў вайне. Польскія ўлады не атаясамляюць, і гэта менавіта важна. Але, зноў такі, мне падаецца, што адна са спецаперацый, якая была арганізавана, і я не магу выключаць, без удзелу спецыяльных службаў Расеі ці Беларусі, калі была надрукаваная інфармацыя, што 50% беларусаў падтрымліваюць ролю Лукашынкі ў тым, што ён не дапусціў вайны ў Беларусі, не дапусціў удзелу беларускіх войскаў у вайне, як станоўчы момант, гэтае пытанне таксама падымаецца польскімі палітыкамі. І вось тут я хацеў бы даць тлумачэнні, і мне ўдалося іх даць. Па-першае, немагчыма сабе ўявіць сацыялогію ў Беларусі, немагчыма правесці праўдзівае сацыялагічнае апытанне. Усе гэтыя сацылагічныя апытанні – яны абсалютна нерэалістычныя. Таму трэба не дапусціць такога ўспрыняцца ў элітаў дэмакратычнай Еўропы, што нібы беларусы, 60%, гатовыя падтрымаць Лукашэнку. Мы ведаем праўду, што беларусы не змянілі свой пункт гледжання: беларусы супраць Лукашэнкі, не прызнаюць яго кіраўніком дзяржавы. А другое – беларусы ў большасці супраць вайны.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя.

Artykuł Павел Латушка: Польскія ўлады па-ранейшаму падтрымліваюць беларускія дэмакратычныя сілы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

Притяжение вузов и ИИ: как ТГУ и РАНХиГС провели премию "Гравитация"

Мазур: Томская область "повернула" на восток раньше других регионов РФ

Сергей Собянин рассказал о новых трамвайных линиях в Москве

РПЦ и Роспатент подготовили законопроект о запрете использования религиозной символики в коммерческих целях

Музыкальные новости

Один из лидеров «Салавата Юлаева» подписал контракт с ЦСКА: теперь официально

Аккумулятор неанонсированного Samsung Galaxy Z Fold6 Ultra сертифицировали

Новости фармацевтики в России и в мире

В Москве прошла премьера документального фильма "Мамы и дети"

Новости России

Купить внимание мужчины

Биолог Краснов объяснил, как правильно подкармливать высаженные помидоры

Какой народный праздник отмечают в России сегодня, 4 июня

Актер Азиз Бейшеналиев рассказал, почему мигрировал в США

Экология в России и мире

Улыбка сделала слушателя «Юмор FM» миллионером

Бесплатные ежедневные тренировки от сети фитнес-клубов Spirit. Fitness в парке Горького/Музеон

Раскрыт секрет, как и где отдохнуть в России летом за 11 тыс. рублей

Волжский нарцисс - Плес

Спорт в России и мире

Медведев высказался об игре Свёнтек

Бывшая российская теннисистка спела гимн Франции: «Я здесь дома»

Азаренко не смогла выйти в 1/16 финала открытого чемпионата Франции по теннису

Организм был не в состоянии: Потапова прокомментировала поражение на «Ролан Гаррос»

Moscow.media

В Кировском районе Крыма проверили бывших мигрантов, не вставших на воинский учет

Дизельный, рамный, с блокировками. Новый внедорожник скоро появится в России

Торжественное возложение цветов к памятному знаку «Юным героям — партизанам и подпольщикам» в Феодосии

Водитель "Лифана" погибла после аварии с фурой







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *