Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыняў Святлану Ціханоўскую
Ціханоўская заявіла, што закрыццё польскіх школ на Гарадзеншчыне – гэта помста Польшчы з боку рэжыму за падтрымку дэмакратычнай Беларусі.
Artykuł Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыняў Святлану Ціханоўскую pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Прэзідэнт Анджэй Дуда прыняў адну з лідараў беларускай апазіцыі Святлану Ціханоўскую ў Бельведэрскім палацы- паведаміла канцылярыя прэм’ер-міністра ў Twitter. Тэмы перамоў палітыкаў – сітуацыя ў Беларусі і падтрымка рэжымам Лукашэнкі Расеі ў вайне з Украінай, а таксама пытанне зняволеных у Беларусі палякаў.
Раней Святлана Ціханоўская наведала офіс фонду «Беларускі дом». Ціханоўская заявіла, што закрыццё польскіх школ на Гарадзеншчыне – гэта помста Польшчы з боку рэжыму за падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Яна таксама паведаміла, што ў жніўні плануецца правесці Беларускі кангрэс – сустрэчу арганізацый і актывістаў, якія працуюць на карысць дэмакратызацыі Беларусі і правядзення свабодных і справядлівых выбараў.
Artykuł Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыняў Святлану Ціханоўскую pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.