Міжнародная фэдэрацыя хакею адхіліла апэляцыі Беларусі і Расеі на адмову дапусьціць каманды да спаборніцтваў
Незалежная Дысцыплінарная рада Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF) адхіліла апэляцыі фэдэрацый хакею Расеі і Беларусі на рашэньне Рады IIHF, якім тая адмовілася дапусьціць іх зборныя да спаборніцтваў пад эгідай Міжнароднай фэдэрацыі.