У Менску затрыманы Уладзімір Рыдуха
Мужчына пакінуў каментар пад допісам у сацсетках, у якім беларусаў запрашалі наведаць музей на колах "Поезд Победы". Пад гэтым постам мужчына напісаў: "Бродячий цирк русского победобесия".
Artykuł У Менску затрыманы Уладзімір Рыдуха pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Мужчына пакінуў каментар пад допісам у сацсетках, у якім беларусаў запрашалі наведаць музей на колах „Поезд Победы”. Пад гэтым постам мужчына напісаў: „Бродячий цирк русского победобесия”.
У праўладным тэлеграм-канале паведамляецца, што прычына затрымання Уладзіміра Рыдухі — „Абраза памяці подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне”. Таксама пазначана, што ў адносінах да затрыманага распачата крымінальная справа. Дзе цяпер знаходзіцца мужчына і які дакладна артыкул яму інкрымінуюць, пакуль невядома.
Artykuł У Менску затрыманы Уладзімір Рыдуха pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.