Мікалай Маркевіч патрапіў у бальніцу, не дасядзеўшы 10 сутак
59-гадовага Маркевіча затрымалі 21 чэрвеня ў Гародні. Пазней яго асудзілі на 10 сутак за рэпост невядомае інфармацыі.
Artykuł Мікалай Маркевіч патрапіў у бальніцу, не дасядзеўшы 10 сутак pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Журналіст і былы дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання Мікалай Маркевіч не здолеў адбыць накладзены на яго 10-суткавы адміністрацыйны арышт цалкам, бо патрапіў у бальніцу за дзень да канца тэрміну.
59-гадовага Маркевіча затрымалі 21 чэрвеня ў Гародні. Пазней яго асудзілі на 10 сутак за рэпост невядомае інфармацыі. Аднак цалкам тэрміну ён не адбыў, бо патрапіў у бальніцу.
Мікалай Маркевіч — адзін з дэпутатаў Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання. У 1995 годзе ён быў удзельнікам галадоўкі дэпутатаў Вярхоўнага Савета, арганізаванай у знак пратэсту аб правядзенні рэферэндуму па пытаннях змены дзяржаўнай сімволікі і ўвядзення дзяржаўнага двухмоўя. Пасля быў адным з заснавальнікаў і галоўным рэдактарам гарадзенскай газеты «Пагоня».
У 2002 годзе яго асудзілі на два гады абмежавання волі за паклёп на Лукашэнку.
Апошнім часам Маркевіч займаўся пасажырскімі перавозкамі ў фірме «Клас-Тур».
Artykuł Мікалай Маркевіч патрапіў у бальніцу, не дасядзеўшы 10 сутак pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.