Беларускія мастакі ў замежжы маюць шмат праблем
Для таго, каб выжыць, мастакі ўладкоўваюцца, дзе прыйдзецца. Цяпер у мастакоў няма за што набываць мальберты, палотны і фарбы, бо ўсё гэта каштуе нятанна.
Artykuł Беларускія мастакі ў замежжы маюць шмат праблем pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У беларускіх мастакоў, якія па палітычных матывах вымушаны былі пакінуць Беларусь, у новых краінах узнікла шмат праблем.
Для таго, каб выжыць, мастакі ўладкоўваюцца, дзе прыйдзецца. Многія з іх двайныя бежанцы. Спачатку яны ўцякалі ва Украіну ад рэпрэсій Лукашэнкі, а потым ад вайны ва Украіне – у Польшчу. Пры гэтым было страчана шмат творчых прац. Цяпер у мастакоў няма за што набываць мальберты, палотны і фарбы, бо ўсё гэта каштуе нятанна, кажа мастацтвазнаўца Эльвіра Каралёва:
– Я думаю, што людзей мастацтва і культуры так шмат, што мы нават і не здагадваемся. Таму што многія з іх працуюць у крамах, на складах, на будоўлях і г.д. І таму трэба падтрымліваць іх, трэба выцягваць мастакоў, каб яны займаліся сваёй прафесійнай дзейнасцю, каб не гублялі свой талент.
Праз 10 дзён, то бок, 17 ліпеня, у Варшаве адбудзецца новая выстава з удзелам беларускіх мастакоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларускія мастакі ў замежжы маюць шмат праблем pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.