Ігар Ільяш: «Размыты» артыкул КК можа зрабіць з кожнага журналіста Беларусі здрадніка дзяржаве
У працэсе над журналісткай Кацярынай Андрэевай у Гомельскім абласным судзе абвешчаны перапынак на тыдзень.
Artykuł Ігар Ільяш: «Размыты» артыкул КК можа зрабіць з кожнага журналіста Беларусі здрадніка дзяржаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У працэсе над журналісткай Кацярынай Андрэевай у Гомельскім абласным судзе абвешчаны перапынак на тыдзень. Ёй выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу – «Здрада дзяржаве».
Прычыны перапынку і сам абвінавачвальны артыкул каментуе муж Андрэевай, журналіст Ігар Ільяш:
– З чым гэта звязана, вельмі цяжка ўявіць. Гэта абсалютна закрыты працэс. Засакрэчаны не толькі змест, але і тое, што адбываецца ў судзе. Калі проста паглядзець гэты артыкул, ён вельмі расплывіста распісаны. Там ёсць такая частка, якая прадугледжвае кваліфікацыю, як здрада дзяржаве і дзейнасць у інтарэсах замежных арганізацый. Гэта фармулёўка, якая пакідае сёння велізарны прастор для любых спекуляцый. Практычна ўсе замежныя сродкі масавай інфармацыі могуць прыраўнівацца да гэтага.
Па словах Ігара Ільяша, родныя журналісткі чакаюць на вырак суду падчас кожнага паседжання. Сама Кацярына Андрэева знаходзіцца ў добрым эмацыйным стане і адчувае сябе ўпэўнена. Разгляд справы журналісткі працягнуцца 13-га ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Ігар Ільяш: «Размыты» артыкул КК можа зрабіць з кожнага журналіста Беларусі здрадніка дзяржаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.