Прэзыдэнт Шры-Лянкі сыдзе ў адстаўку, заявіў сьпікер парлямэнту краіны
Прэзыдэнт Шры-Лянкі Гатабая Раджапакса, рэзыдэнцыю якога ў найбуйнейшым горадзе краіны, Калёмба, у суботу захапілі ўдзельнікі шматтысячных пратэстаў, 13 ліпеня сыдзе ў адстаўку. Пра гэта ўвечары 9 ліпеня ў відэазвароце заявіў сьпікер парлямэнту.