Фігуранта „справы Ціханоўскага” Арцёма Сакава перавялі ў шклоўскую калонію
Пра гэта паведамілі праваабаронцы.
Artykuł Фігуранта „справы Ціханоўскага” Арцёма Сакава перавялі ў шклоўскую калонію pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Фігуранта „справы Ціханоўскага” Арцёма Сакава перавялі ў шклоўскую калонію.
Ад 3 ліпеня ён знаходзіцца ў папраўчай калоніі №17, паведамляюць праваабаронцы.
Палітвязень Арцём Сакаў — былы памежнік, сябра ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Ён быў затрыманы 31 траўня 2020 года ў сваёй кватэры за інцыдэнт з Сяргеем Ціханоўскім, які адбыўся 29 траўня ў Гародні на адным з пікетаў па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую.
Сакаў быў адным з аператараў YouTube-канала „Краіна для жыцця”. Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. 14 снежня ў Гомелі Арцёма прысудзілі да 16 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Фігуранта „справы Ціханоўскага” Арцёма Сакава перавялі ў шклоўскую калонію pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.