Аляксандр Класкоўскі: Абставіны для апазіцыйнай дзейнасці вельмі-вельмі неспрыяльныя
"Рэпрэсіі працягваюцца. І ў многіх сёння такое адчуванне фрустрацыі, адчуванне, што супраць лому няма прыёму."
Artykuł Аляксандр Класкоўскі: Абставіны для апазіцыйнай дзейнасці вельмі-вельмі неспрыяльныя pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Госці Радыё Рацыя — палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі.
РР: Павел Латушка кажа пра намеры дэмакратычных сілаў правесці Кангрэс беларусаў. Мэта яго — стварыць органы нацыянальнай улады Беларусі на пераходны перыяд і пачаць нацыянальна-вызвольную барацьбу. Як на такую ініцыятыву можна паглядзець? Здаецца, яна не новая. Каардынацыйная Рада была ў нас.
Аляксандр Класкоўскі: Ведаеце, структур багата, якія Лукашэнка выціснуў у эміграцыю. Гэта і штаб Ціханоўскай, гэта і структура Латушкі, гэта і Каардынацыйная Рада, пра якую, праўда, апошнім часам мала чуваць. Потым, кажам наўпрост, тут намячаецца сур’ёзны раскол у шэрагах палітычных апанентаў Лукашэнкі, таму што паралельна актывізавалася, умоўна назавём, група Цапкалы. Яны ўжо зладзілі адно сваё мерапрыемства. У Берліне ў іх будзе другі форум. І відавочна, што гэта такая заяўка на альтэрнатыўны цэнтр. Плюс, і гэта паказвае незалежная сацыялогія, што таго палітычнага ўздыму, які быў у 20-ым годзе, сёння ўжо няма. Відавочна, якія прычыны. Тое, што рэжым Лукашэнкі ўсё задушыў рэпрэсіямі. Гэтыя рэпрэсіі працягваюцца. І ў многіх сёння такое адчуванне фрустрацыі, адчуванне, што супраць лому няма прыёму. Цікавасць да незалежных медыяў зніжаецца пакрысе. Тым больш да ўсіх гэтых адозваў альтэрнатыўных штабоў. Таму з аднаго боку відавочна, што трэба мяняць стратэгію, трэба мяняць тактыку, трэба нейкія новыя шукаць падыходы да працы з беларускім грамадствам, і разам з тым цяпер абставіны такія, што для гэтага ўмовы вельмі-вельмі неспрыяльныя.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Аляксандр Класкоўскі: Абставіны для апазіцыйнай дзейнасці вельмі-вельмі неспрыяльныя pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.