Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Жыхара Полацка за абразы супрацоўнікаў МУС асудзілі ў другі раз

Суд горада Полацка і Полацкага раёна 13 ліпеня вынес прысуд Ігару Іванову, які абвінавачваўся ў абразе супрацоўнікаў міліцыі і супрацоўнікаў Дэпартамента выканання пакаранняў (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Раіса Штуро, дзяржабвінаваўца – памочнік пракурора Кацярына Кабачэўская.

Да суда Іваноў знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Па матэрыялах абвінавачання, Ігар Іваноў  8 верасня 2021 года ў глабальнай сетцы інтэрнет у тэлеграм-чаце “Шалтай-Балтай” размясціў абразлівыя каментары ў адрас першага намесніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Ён жа 27 верасня ў іншых каналах абразіў некалькі супрацоўнікаў міліцыі, размясціўшы фотаздымкі з ненарматыўнымі надпісамі.

Пад час допыту абвінавачанага ў судзе высветлілася, што 7 чэрвеня 2022 года суд Полацкага раёна ўжо асудзіў Іванова за абразу прадстаўнікоў улады на два з паловай гады абмежавання волі. Справу тады разглядаў суддзя Уладзімір Бясецкі.

Ігар Іваноў у судзе прызнаў сваю віну, патлумачыў, што зрабіў гэта на эмоцыях, паддаўшымся агульнаму настрою ўдзельнікаў чату.

Пацярпелыя на суд не з’явіліся, у судзе зачыталі іх паказанні на этапе следства. Яны вылучылі таксама матэрыяльныя прэтэнзіі маральнай шкоды.

На пытанне суддзі, як ён збіраецца іх аплочваць, Іваноў патлумачыў, што зараз выплочвае зыскі па першым працэсе.

Абвінавачанне запрасіла для Іванова абмежаванне волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады, улічваючы папярэдні прысуд.

Суд пастанавіў прызнаць Іванова вінаватым і пакараў яго трымя гадамі “хатняй хіміі” і штрафу ў памеры 2 880 рублёў (недаплочаная сума па першаму прысуду).

Таксама суд задаволіў кампенсацыі маральнай шкоды чатыром пацярпелым па 1 000 рублёў кожнаму.

spring96.org

Artykuł Жыхара Полацка за абразы супрацоўнікаў МУС асудзілі ў другі раз pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *