Павел Дайлід: Катаванні “палітычных” у беларускіх ІЧУ працягваюцца
Журналіст з Івацэвічаў Павел Дайлід трапіў на трое сутак у ізалятар толькі за даўні здымак з бел-чырвона-белым сцягам на яго старонцы ў Кантакце.
Artykuł Павел Дайлід: Катаванні “палітычных” у беларускіх ІЧУ працягваюцца pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Катаванні ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання за дробныя палітычныя правіны працягваюцца.
Журналіст з Івацэвічаў Павел Дайлід трапіў на трое сутак у ізалятар толькі за даўні здымак з бел-чырвона-белым сцягам на яго старонцы ў Кантакце, гаворыць Павел Дайлід:
– Для палітычных не выдалі матрацы. На гэтых нарах вельмі праблематычна спаць, бо там такія пласціны і яны ўпіваюцца ў цела. Гэта вельмі балюча, прачынаешся – баляць рэбры, бакі, спіна. Таму апошнюю ноч я проста лёг і спаў на падлозе. У час ранішніх шмонаў мы станавіліся ў кайданках, а побач стаяў чалавек, асуджаны на 8 гадоў турмы і ён стаяў без кайданкоў. І ўсю ноч гарэла яркае святло, прама ў вочы свеціць.
Паводле Паўла Дайліда, курыць, перадачы, прылегчы днём на нары забаронена, і за гэтым сочаць. Уначы толькі «палітычных» двойчы падымаюць.
Дайлід лічыць такія адносіны ў ізалятары катаваннем, аб чым паскардзіўся пракурору Івацэвіцкай пракуратуры. Далейшага свайго лёсу Павел не ведае. Але лічыць, што застрашванне людзей працягваецца, каб не смелі варухнуцца без дазволу.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Павел Дайлід: Катаванні “палітычных” у беларускіх ІЧУ працягваюцца pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.