Майстры Магілёўскай вобласці паўдзельнічаюць у конкурсе-фестывалі народнай лялькі ў Курску
Фестываль пройдзе ў два этапы. У час першага тура ўдзельнікі прадставяць свае работы на віртуальнай выставе-конкурсе народных лялек. Другі - вочны - этап пройдзе 23-25 верасня ў Курску, дзе і збяруцца ўдзельнікі.