Што робіць Уладзімір Мацкевіч за кратамі? Распавяла яго калега
ладзіміру Мацкевічу прысуджана 5 гадоў узмоцненага рэжыму. Стваральніка Лятучага ўніверсітэту абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, стварэнне экстрэмісцкага фармавання і абразе Лукашэнкі.
Artykuł Што робіць Уладзімір Мацкевіч за кратамі? Распавяла яго калега pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Чытае кнігі і піша новыя працы. Палітвязень, філосаф Уладзімір Мацкевіч выкарыстоўвае для сваёй дзейнасці ўвесь час за кратамі. Пра гэта распавяла яго калега, метадолаг Таццяна Вадалажская.
Грамадскі і палітычны дзеяч трымаецца, ён не губляе надзеі на лепшае, – адзначыла яна:
– Спадар Уладзімір па-ранейшаму на Валадарцы, бо там ёсць пэўны працэдурны час пасля прысуду. Адвакаты падрыхтавалі апеляцыйныя скаргі, а сам Уладзімер адмовіўся гэта рабіць. Ён патлумачыў, што калі б ён падаў ад свайго імя гэтую скаргу, гэта азначала бы, што ён прызнае тыя працэдуры, якія адбываюцца.
Уладзіміру Мацкевічу прысуджана 5 гадоў узмоцненага рэжыму. Стваральніка Лятучага ўніверсітэту абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, стварэнне экстрэмісцкага фармавання і абразе Лукашэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя.
Artykuł Што робіць Уладзімір Мацкевіч за кратамі? Распавяла яго калега pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.