Кацярына Ваданосава не губляе аптымізму
Беларуская музыка і культурная дзяячка змагаецца з ракам. Не зважаючы ні на што, Кацярына па магчымасці выступае, удзельнічае ў розных мерапрыемствах
Artykuł Кацярына Ваданосава не губляе аптымізму pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларуская музыка і культурная дзяячка Кацярына Ваданосава змагаецца з ракам і не губляе аптымізму. Не зважаючы ні на што, Кацярына па магчымасці выступае, удзельнічае ў розных мерапрыемствах, і кажа, што беларускім палітвязням цяпер горш, чым ёй.
Спявачка лічыць, што не варта бясконца жаліцца:
– Сустракаю тых людзей, якія знаходзячыся ў маім становішчы, вельмі любяць шкадаваць сябе, і гэта можна ў прынцыпе экстрапаляваць на ўвесь наш народ: а чаму так з намі, чаму так складваецца, чаму столькі палітвязняў? Мне падаецца, што мы проста зараз вельмі канцэнтравана праходзім тое, што людзі, можа быць, праходзілі дзясяткамі гадоў. Безумоўна, гэта цяжка, безумоўна, гэта сумна, але складваць рукі і пастаянна думаць, як нам не пашанцавала і якія мы няшчасныя, – гэта проста шлях у нікуды.
Кацярына Ваданосава, будучы вядоўцай на тэлеканале Беларусь 3, у жніўні 2020 года падтрымала пратэсты, за што яе звольнілі. Уцякаючы ад пераследу, яна разам з сям’ёй выехала ва Украіну, але з пачаткам вайны апынулася ў Беластоку. Дарэчы, бліжэйшы выступ Кацярыны адбудзецца заўтра ў Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве ў межах адкрыцця мастацкай выставы беларускіх творцаў – палітэмігрантаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Кацярына Ваданосава не губляе аптымізму pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.