Крыўдзяць вяскоўцаў у Пятралевічах
То праблема там з вадой вырашалася шмат гадоў, то з дарогай да вёскі, а цяпер сельскія жыхары ніяк не могуць вырашыць пытанне з аўтобусам.
Artykuł Крыўдзяць вяскоўцаў у Пятралевічах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Вёска Пятралевічы знаходзіцца недалёка ад Слоніма. Але жыхароў вёскі ў апошнія 20 гадоў раённае начальства пастаянна крыўдзіць.
То праблема там з вадой вырашалася шмат гадоў, то з дарогай да вёскі, а цяпер сельскія жыхары ніяк не могуць вырашыць пытанне з аўтобусам. Хаця яго вельмі проста і хутка можна вырашыць, калі гарадскі аўтобус №5 пусціць праз вёску, хаця б некалькі рэйсаў у дзень. Людзі напісалі ліст у Слонімскі райвыканкам з просьбай і са сваёй такой прапановай. Пад тэкстам ліста падпісаліся 50 чалавек.
Наконт гэтай просьбы і прапановы ў вёсцы Пятралевічы на днях адбыўся сход. На ім прысутнічалі вяскоўцы і прадстаўнікі ўладаў, аператара перавозчыка і мясцовага аўтобуснага парка, дзе ўсе разам абмяркоўвалі магчымасць пусціць у вёску маршрутны аўтобус, ці хаця б маршрутку.
Людзі на сходзе выказваліся пра неабходнасць транспартнага спалучэння Пятралевіч са Слонімам. Але начальства адзначыла, што “простага вырашэння тут не будзе. На сёння зразумела толькі адно: праблема ёсць і ўсім зацікаўленым бакам патрэбна садзіцца разам і думаць, як яе можна вырашыць”. На развітанне вяскоўцам паабяцалі абазначыць шляхі вырашэння транспартнай праблемы іх вёскі ў пісьмовым адказе пасля ўсебаковай прапрацоўкі гэтага пытання. Але ці задаволяць просьбу вяскоўцаў – пакуль не зразумела.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: gs.by
Artykuł Крыўдзяць вяскоўцаў у Пятралевічах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.