Расея пагражае судом швайцарскай газэце. Ёй не спадабалася вось гэтая карыкатура на Пуціна
Пасольства Расеі ў Швайцарыі заявіла аб гатоўнасьці зьвярнуцца ў праваахоўныя органы гэтай краіны ў сувязі з публікацыяй у газэце Neue Zürcher Zeitung (NZZ) карыкатур на Ўладзіміра Пуціна. Пра гэта гаворыцца ў лісьце на імя галоўнага рэдактара газэты, апублікаваным на сайце дыпляматычнай місіі.