Творчая спадчына Франца Кафкі па-беларуску
Беларускія перакладчыкі і выдаўцы завяршылі працу над перакладам і выданнем твораў Франца Кафкі.
Artykuł Творчая спадчына Франца Кафкі па-беларуску pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларускія перакладчыкі і выдаўцы завяршылі працу над перакладам і выданнем творчай спадчыны Франца Кафкі. У выніку ў выдавецтве Змітра Коласа выйшлі чатыры тамы яго твораў.
Каб больш адчуць атмасферу твораў Кафкі перакладчык Лявон Башчэўскі нават наведаў музей-кватэру пісьменніка ў асўстрыйскім горадзе Кло́стэрнойбургу, дзе жыў апошнія гады і памёр пісьменнік. Кажа Лявон Баршчэўскі:
– Я пабыў у тых пакоях. У сам пакой, дзе жыў Кафка, не пускаюць. А ў суседнім пакоі ёсць музейная экспазіцыя. І я ўбачыў, што на паліцы стаяць пераклады на розныя мовы Кафкі. Я кажу, каб я ведаў, я хаця б экзэмпляр прывёз двухтомніка.
Чацвёрты заключны том твораў Франца Кафкі выйшаў сёлета ў выдавецтве Змітра Коласа. Том называецца «Зніклы» і ўтрымлівае сярод іншага аднайменны раман, які пабачыў свет па-беларуску ўпершыню. Цяпер Беларусь належыць ды тых краін, дзе Кафка перакладзены практычна цалкам.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Творчая спадчына Франца Кафкі па-беларуску pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.