Лукашэнка падпісаў папраўкі ў КПК: тых, хто выехаў, змогуць судзіць завочна, а асуджаныя атрымалі права на касацыю
Законам уводзіцца інстытут спецыяльнага (завочнага) вядзення па крымінальных справах у адносінах да абвінавачаных, якія знаходзяцца за межамі Беларусі і ўхіляюцца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс.