У Гародні затрымалі ціктокера fair.by
Праўладны тэлеграм-канал паведамляе, што мужчына распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы і браў удзел у пратэстах у 2020 годзе.
Artykuł У Гародні затрымалі ціктокера fair.by pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
ГУБАЗіК затрымаў у Гародні ціктокера, які працаваў плітачнікам-абліцоўшчыкам. Праўладны тэлеграм-канал паведамляе, што мужчына распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы і браў удзел у пратэстах у 2020 годзе.
У «пакаяным» відэа мужчына кажа, што «ўдзельнічаў у пратэстах за Ціханоўскую, хацеў пераменаў, каб была падвышаная заработная плата і меншы працэнт плаціць за сваё жыллё».
Паводле інфармацыі «Нашай Нiвы», затрыманы – Яраслаў Вялічка, цікток-блогер fair.by, на старонку якога падпісана больш за 20 тысяч чалавек.
Artykuł У Гародні затрымалі ціктокера fair.by pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.