Арцём Шрайбман: Для Расеі беларуская армія – не баявая адзінка, але стрымліваючы фактар на мяжы з Украінай
Паводле эксперта, беларускае войска па-ранейшаму не гатовае да маштабных наступальных аперацый з прычыны адсутнасці рэальнага баявога досведу.
Artykuł Арцём Шрайбман: Для Расеі беларуская армія – не баявая адзінка, але стрымліваючы фактар на мяжы з Украінай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Мінабароны Беларусі працягнула вайсковыя вучэнні як мінімум да 31 ліпеня. Ці азначае гэта, што беларускае войска стала больш падрыхтаваным для абарончых аперацый і гатовая да наступлення на Ўкраіну?
Разважае беларускі палітолаг Арцём Шрайбман:
– Армія кепска ўзброена, горш нават за расейскую. Армія, згодна апытаннем, прадстаўляе грамадства, якое нікуды не збіраецца дасылаць гэтую армію. Тут няма ніводнага кампанента для ўвядзення войскаў. Я не бачу ніякага запалу ў беларускай арміі на такія захопніцкія аперацыі. Калі іх прыцягнулі для ахову якіх-небудзь аб’ектаў у тыле, гэта іншая размова. Усё што я ведаю пра беларускую армію сведчыць пра тое, што гэтыя людзі не хочуць і гатовыя ваяваць.
Паводле эксперта, беларускае войска па-ранейшаму не гатовае да маштабных наступальных аперацый з прычыны адсутнасці рэальнага баявога досведу.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Арцём Шрайбман: Для Расеі беларуская армія – не баявая адзінка, але стрымліваючы фактар на мяжы з Украінай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.