Яшчэ адна беларуская цырульня ў Беластоку
Беларусы, якія апынуліся за апошнія два гады у Беластоку, працягваюць абжывацца ў сталіцы Падляшша.
Artykuł Яшчэ адна беларуская цырульня ў Беластоку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларусы, якія апынуліся за апошнія два гады у Беластоку, працягваюць абжывацца ў сталіцы Падляшша. Тут ўжо з’явіліся беларускія піцэрыі, крамы, аўтамайстэрні, моўныя курсы. А таксама цырульні. Беларуская цырульня на вуліцы Старабаярскай, 8 адкрылася зусім нядаўна.
Кажа цырульніца Юліяй Собаль:
– Мы адчыніліся недзе месяц таму. І зараз працуем. Шмат беларусаў да нас ходзіць, украінцаў і палякаў таксама шмат. Яшчэ плануецца расшырэнне, не цяпер, калі пойдзе бізнес угору, то будзе расшырэнне – яшчэ адзін лакаль будзем адчыняць. Тры дзяўчыны, якія робяць стрыжкі, манікюр і перманентны макіяж, яны з Гародні і ваколіц Гародні, а я – з Менску. Мы ўсе з Беларусі.
Юлія Собаль прайшла адмысловае навучанне, закончыла курсы, стажыравалася ў цырульні, у якой таксама працавалі толькі беларускія майстры, атрымала дыплом і зараз працуе ў новастворанай беларускай цырульні «Лэдзі хаўс».
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Яшчэ адна беларуская цырульня ў Беластоку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.