«Замест 22.30 у Менск прыехалі а 6-й раніцы». На мяжы Літвы зь Беларусьсю вялізныя чэргі, стаяць нават рэйсавыя аўтобусы
Каранавірусныя абмежаваньні Літва цалкам зьняла на пачатку траўня 2022 году. З гэтага часу для ўезду на яе тэрыторыю зь Беларусі неабходная толькі актуальная віза і іншыя звычайныя для падарожжаў па краінах ЭЗ дакумэнты — даведка з банку ды мэдычная страхоўка. Цяжкасьці, аднак, застаюцца.