У Еўразвязе дамовіліся пра змяншэнне спажывання газу на 15%
Як адзначыў міністр энергетыкі Люксембурга Клод Тэрмекс, адзінай краінай, якая галасавала супраць прапановы Еўракамісіі, была Венгрыя. Зрэшты, для прыняцця рашэння дастаткова кваліфікаванай большасці.
Artykuł У Еўразвязе дамовіліся пра змяншэнне спажывання газу на 15% pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Краіны Еўразвяза ўзгаднілі скарачэнне спажывання газу на 15%. У найбліжэйшыя дні дакумент плануюць прыняць праз пісьмовую працэдуру. Як адзначыў міністр энергетыкі Люксембурга Клод Тэрмекс, адзінай краінай, якая галасавала супраць прапановы Еўракамісіі, была Венгрыя. Зрэшты, для прыняцця рашэння дастаткова кваліфікаванай большасці.
Міністр прамысловасці і гандлю Чэхіі Ёзаф Сікела заявіў, што прынятая ў рэкордна кароткія тэрміны прапанова па скарачэнні выкарыстання газу ўмацуе агульную энергетычную бяспеку. Сікела лічыць, што эканомія газу дапаможа лепш падрыхтавацца да зімы, якая, на думку чэшскага міністра, стане больш таннай і лёгкай для жыхароў і прамысловасці ЕЗ.
У адпаведнасці з дакументам можна будзе ініцыяваць «саюзнае папярэджанне» — абвяшчэнне гатоўнасці ўсіх краін Еўразвяза ў выпадку складанай сітуацыі ў галіне паставак абавязкова скараціць спажыванне газу.
Пры гэтым Еўразвяз дапускае выключэнні і магчымасць для канкрэтнай краіны адмовіцца ад абавязковага скарачэння, каб прыняць ва ўвагу канкрэтныя сітуацыі дзяржаў-членаў ЕЗ і забяспечыць эфектыўнасць скарачэння попыту.
Краіны ЕЗ, якія не падлучаныя да газавых сетак іншых краін аб’яднання, вызваляюцца ад абавязковых скарачэнняў спажывання.
«Дзяржавы-чальцы таксама могуць папрасіць выключэнне, калі яны перавысілі свае мэтавыя паказчыкі запаўнення сховішчаў газу, калі яны моцна залежаць ад газу як сыравіны для найважнейшых галін прамысловасці або калі іх спажыванне газу павялічылася не менш чым на 8% у мінулым годзе ў параўнанні з сярэднім паказчыкам апошніх пяці гадоў», — паведамляюць у Радзе ЕЗ.
Artykuł У Еўразвязе дамовіліся пра змяншэнне спажывання газу на 15% pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.