Некаторым вязням, асуджаным па “Пінскай справе”, узмацняюць рэжым утрымання
Вельмі распаўсюджаная практыка змяшчэння пінчукоў-палітвязняў у ізалятары і пазбаўлення сустрэч, перадач.
Artykuł Некаторым вязням, асуджаным па “Пінскай справе”, узмацняюць рэжым утрымання pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Неўзабаве можа павялічыцца колькасць палітвязняў асуджаных па “Пінскай справе”, якім узмоцнілі рэжым утрымання. Ужо з калоніі ў турму пераведзеныя Ігар Салавей і Алег Рубец.
Па папярэдней інфармацыі істотныя праблемы і ў Алены Маўшук, адзначае грамадская дзяячка Вераніка Іванова:
– Меркавалася, што падобныя дзеянні маглі адбыцца і ў дачыненні Алены Маўшук. Але звесткі ад яе не даходзяць. Мы мяркуем, што яна можа знаходзіцца дзе-небудзь у штрафным ізалятары і не мае магчымасці дасылаць нам падобныя звесткі. Але, ўлічваючы вопыт кантактаў, які быў з ёй раней, гэта чакаемы варыянт. Таму такія навіны могуць прыйсці неўзабаве. Паводле зносін з усімі палітвязнямі і іх сваякамі складаецца ўражанне, што на іх аказваецца ціск і шукаюцца фармальныя прычыны для пакарання.
Суразмоўца дадае, што вельмі распаўсюджаная практыка змяшчэння пінчукоў-палітвязняў у ізалятары і пазбаўлення сустрэч, перадач.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Некаторым вязням, асуджаным па “Пінскай справе”, узмацняюць рэжым утрымання pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.