Анджэй Пачобут не выйшаў на волю пасля заканчэння тэрміну ўтрымання пад вартаю
Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Аксана Пачобут.
Artykuł Анджэй Пачобут не выйшаў на волю пасля заканчэння тэрміну ўтрымання пад вартаю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Палітычны вязень, журналіст і сябра Саюзу палякаў у Беларусі Анджэй Пачобут не выйшаў на свабоду пасля заканчэння тэрміну ўтрымання пад вартаю.
Пра гэта паведаміла ягоная жонка Аксана Пачобут. 25 ліпеня, скончылася папярэдняе падаўжэнне ўтрымання пад вартаю Анджэя Пачобута, але ён па-ранейшаму ў турме.
«Відавочна, мужу зноў працягнулі варту. Увесь гэты час ён жыве ў чатырох сценах. 16 месяцаў!!! За гэты час наш сын перагнаў па росце бабулю з дзядулем. З сынам не дазволеная перапіска, бо Андрэй з ягонага нараджэння размаўляе з ім на польскай мове. Ён піша скаргі, якія адміністрацыя нават не выпускае з СІЗА», – паведамляе Аксана.
Паводле жонкі, у лістах палітычны вязень піша, што не сумуе, чытае кнігі і гатовы да горшага развіцця падзеяў: «Перадае прывітанне ўсім знаёмым і незнаёмым асабіста людзям і дзякуе ўсім, хто, нягледзячы ні на што, працягвае пісаць».
Artykuł Анджэй Пачобут не выйшаў на волю пасля заканчэння тэрміну ўтрымання пад вартаю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.