Беларусь і Камбоджа абмеркавалі далейшае развіццё супрацоўніцтва
Бакі абмеркавалі графік бліжэйшых двухбаковых мерапрыемстваў, а таксама пытанні развіцця дагаворна-прававой базы. Уладзімір Баравікоў адзначыў, што абедзве загранустановы маюць добры рабочы кантакт, магчымасці якога можна было б задзейнічаць для ўмацавання гандлёва-эканамічных адносін.