Украінскі Генштаб: Ракетная пагроза зь Беларусі будзе існаваць яшчэ тры месяцы
Генштаб Узброеных сіл Украіны заявіў, што пагроза ракетных абстрэлаў з боку Беларусі будзе захоўвацца яшчэ 3 месяцы, хоць імавернасьць узброенага ўварваньня з боку Беларусі па-ранейшаму ацэньваецца як нізкая.