Сенат ЗША заклікаў прызнаць Расею краінай – спонсарам тэрарызму
Рашэнне пра ўнясенне у спіс краін-спонсараў тэрарызму, у якім зараз знаходзяцца Куба, КНДР, Іран і Сірыя, прымае Дзярждэпартамент ЗША.
Artykuł Сенат ЗША заклікаў прызнаць Расею краінай – спонсарам тэрарызму pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сенат ЗША прыняў рэзалюцыю з заклікам да Белага дому прызнаць Расею краінай – спонсарам тэрарызму, паведамляе газета The New York Times.
Расею трэба прызнаць спонсарам тэрарызму за яе дзеянні ў Чачні, Грузіі, Сірыі і Украіне, якія прывялі да гібелі „незлічонай колькасці нявінных мужчын, дзяцей і жанчын”, гаворыцца ў дакуменце, які быў аднагалосна ўхвалены ў сераду ўвечары.
Як паведамляе выданне, аналагічная рэзалюцыя паданая на разгляд Палаты прадстаўнікоў, і чакаецца, што яе падтрымае спікер палаты Нэнсі Пэлосі.
Рашэнне пра ўнясенне у спіс краін-спонсараў тэрарызму, у якім зараз знаходзяцца Куба, КНДР, Іран і Сірыя, прымае Дзярждэпартамент ЗША.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Сенат ЗША заклікаў прызнаць Расею краінай – спонсарам тэрарызму pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.