Андрэй Галавырын не выйшаў на волю пасля 45 сутак арышту
Па інфармацыі праваабаронцаў, Андрэй Галавырын перазатрыманы па чацвёртаму пратаколу. Яшчэ падчас першага арышту мужчына перанёс гіпертанічны крыз.
Artykuł Андрэй Галавырын не выйшаў на волю пасля 45 сутак арышту pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Актывіст з Наваполацку, які ў ЦІПе перанёс гіпертанічны крыз, не выйшаў на волю пасля 45 сутак – ён перазатрыманы па новаму пратаколу.
Па інфармацыі праваабаронцаў, Андрэй Галавырын перазатрыманы па чацвёртаму пратаколу – ён не выйшаў на волю пасля 45 сутак. Паведамляецца, што ў панядзелак чакаецца чарговы суд.
Нагадаем, Андрэя затрымалі 15 чэрвеня і змясцілі ў Наваполацкі ЦІП. Вядома, што у гэты дзень над ім адбыўся суд па арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Суддзя Зінаіда Балаболава прызнала яго вінаватым і арыштавала на 15 сутак. 1 ліпеня, Андрэя зноў пакаралі 15-сутачным арыштам.
Пасля 30 сутак яго зноў пакінулі за кратамі, а 15 ліпеня Галавырына ў трэці раз запар асудзілі на 15 сутак.
Яшчэ падчас першага арышту мужчына перанёс гіпертанічны крыз.
Па якім артыкуле яго перазатрымалі на гэты раз – невядома.
Андрэя можна падтрымаць лістамі салідарнасці па адрасе: ЦІП, вул. Дзяржынскага, 2, г. Наваполацк, Віцебская вобласць, 211443, Андрэй Вітальевіч Галавырын.
Праваабарончы цэнтр „Вясна”.
Artykuł Андрэй Галавырын не выйшаў на волю пасля 45 сутак арышту pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.